Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму для наведвальнікаў усіх узростаў. Галоўнай падзеяй дня стане «Бітва ганчароў» – сапраўднае шоў майстроў з усёй Гродзеншчыны, якія спаборнічаюць у майстэрстве працы з глінай, паведамляе "ПУЛ Свіслацкі".
На свяце будуць працаваць розныя тэматычныя пляцоўкі:
зона «Пад гармонік весялей» з жывой музыкай і народнымі танцамі;
дзіцячая пенная вечарынка;
інтэрактыўныя майстар-класы, дзе дарослыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў ролі ганчара;
музей ганчара пад адкрытым небам і кірмаш, дзе будуць прадстаўлены ўнікальныя вырабы мясцовых умельцаў.
Асобнай увагі варты гастранамічны сюрпрыз – дэгустацыя знакамітай поразаўскай банкухі, прыгатаванай па сакрэтным рэцэпце.
Нагадаем, што ўпершыню свята ганчара ў Поразаве адбылося 21 ліпеня 2024 года і ўжо паспела стаць традыцыйнай і чаканай падзеяй для жыхароў і гасцей Свіслаччыны. Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да свята і адкрыць для сябе магію беларускай керамікі.
