
У Поразаве Свіслацкага раёна адбудзецца Свята ганчара «Мастацтва гліны і агню»
1 жніўня а 17-й гадзіне гарадскі пасёлак Поразава Свіслацкага раёна запрашае гасцей на Свята ганчара «Мастацтва гліны і агню». Мерапрыемства пройдзе ў мясцовым парку і накіравана на адраджэнне народных традыцый, знаёмства з гісторыяй керамічнага рамяства і захаванне культурнай спадчыны рэгіёну.