Гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства чакала насычаная праграма. Акрамя багатага канцэрту з удзелам калектываў мясцовай самадзейнасці і артыстаў Слонімскага раённага цэнтра культуры, наведвальнікі маглі азнаёміцца з тэматычнымі выставамі, паўдзельнічаць у інтэрактыўных лакацыях і пакаштаваць стравы традыцыйнай беларускай кухні, паведамляе аддзел культуры Слонімскага райвыканкама.













