Юныя наведвальнікі выставачнай залы з вялікай цікавасцю слухалі экскурсавода. Дзеці не толькі даведаліся пра прадметы даўніны, якімі карысталіся нашы продкі ў паўсядзённым жыцці, але і паспяхова адказвалі на тэматычныя пытанні, дэманструючы свае веды пра традыцыйныя рамёствы, што гістарычна былі пашыраны на Слонімшчыне.


Асаблівы інтарэс у школьнікаў выклікала дэманстрацыя працы на кроснах. Экскурсавады падрабязна растлумачылі іх прызначэнне і прынцып дзеяння. Жадаючыя змаглі на ўласным вопыце паспрабаваць сябе ў ролі рамеснікаў: яны навівалі нітку на цэўку і ўдзельнічалі ў размінанні саматканага льнянога палатна спосабам «пацягам», на ўласным вопыце адчуваючы фактуру матэрыялу і цяжкасць ручной працы.





