Кожная пятніца – роднае, сваё: у Слоніме дзеці здзейснілі падарожжа ад мінулага да сучаснага
У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры працягваецца рэалізацыі ініцыятывы «Кожная пятніца – роднае, сваё!», накіраванай на знаёмства моладзі з багатай культурнай спадчынай роднага краю. 21 жніўня спецыялісты ўстановы правялі для выхаванцаў летняга аздараўленчага лагера «Юны музыкант» Сярэдняй школы № 8 імя М. Т. Анішчыка г. Слоніма пазнавальную інтэрактыўную праграму «Ад мінулага да сучаснага».