Турнір сабраў вельмі моцны склад удзельнікаў: 82 шашысты з 28 краін свету. Высокі ўзровень канкурэнцыі пацвярджае той факт, што толькі ў мужчынскім турніры спаборнічалі 17 міжнародных гросмайстраў, паведамілі ў Слонімскім райвыканкаме.
Марат Леў выступіў даволі паспяхова. Найлепшы вынік ён паказаў у бліскавічнай праграме, заняўшы высокае чацвёртае месца. У хуткай праграме слонімскі спартсмен стаў чатырнаццатым, а ў класічнай – дваццаць першым.
Гэтыя вынікі сведчаць аб высокім узроўні падрыхтоўкі і годным прадстаўленні Слоніма на сусветных спаборніцтвах па шашках.