Саўгасныя каровы з`елі прыватны авёс і патапталі бульбу
Сябры дзяцінства з Заводнага Лесу Ігар Гайдук і Віктар Крыштопчык узялі ў Новадзявяткавіцкага сельсавета ў арэнду 2,2 га зямлі каля вёскі Коласава, блізу коласаўскай саўгаснай фермы. Арэнду аформілі на Крыштопчыка. Сёлета арандатары пасеялі там авёс і пасадзілі бульбу. Авёс ужо з`елі саўгасныя каровы, а па бульбяных палетках добра патапталіся.
29 июня 2018
Проблема