Слонімскі шашыст у складзе зборнай Беларусі выйграў камандны чэмпіянат свету па шашках-64
9–10 лістапада ў горадзе Манаўгат (Турцыя) завяршыўся камандны чэмпіянат свету па шашках-64. Мужчынская зборная Беларусі заняла першае месца ва ўсіх трох праграмах турніру: бліцы, рапідзе і класічнай праграме.