Пра гэта паведамляе Слонімскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб. У складзе нацыянальнай каманды выступаў выхаванец слонімскай шашачнай школы, міжнародны майстар Марат Леў.
Перамогу ў трох дысцыплінах беларуская зборная святкавала ў складзе Ігара Міхальчанкі, Арцёма Ціхонава, Марата Льва і Андрэя Валюка. Гэты вынік пацвердзіў высокі ўзровень падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне і ўклад рэгіянальных школ у развіццё нацыянальнага спорту.