Наведвальнікі выставы змаглі азнаёміцца з разнастайнымі работамі, выкананымі ў шматлікіх тэхніках: жывапіс, разьба па дрэве, інкрустацыя саломкай, графіка, выцінанка, мастацкая кераміка, мастацтва вырабу карцін выбельваннем, а таксама ў змяшаных тэхніках, паведамляе аддзел культуры Слонімскага райвыканкама.

У рамках адкрыцця адбыліся традыцыйныя майстар-класы. Людміла Руткоўская, носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі", правяла занятак па выцінанцы. Марына Філітовіч паказала майстар-клас па інкрустацыі саломкай.
Аўтарскія кампазіцыі "Не говори" і "Рыцарю моей жизни" выканала для прысутных Надзея Салейка.

Сустрэча з крэатыўнымі прадстаўнікамі творчых сямей прайшла ў цёплай і ўтульнай абстаноўцы і стала насычанай і пазнавальнай для ўсіх прысутных. Выстава яшчэ раз пацвердзіла, што сямейная творчасць аб'ядноўвае і спрыяе захаванню культурных традыцый.
Выставу "Наша сям'я – наша мастацтва" можна наведаць да 29 мая ўключна.